Сёньня ў Менску ва ўкраінскай амбасадзе адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Наталкі Бабінай “Рыбін горад” у перакладзе на ўкраінскую мову. Кніга “Рыбін горад” выйшла ў кіеўскім выдавецтве “Зелений Пес”. Як пазначана ў анатацыі да кнігі, “твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня”. Тэкст цалкам.