“ПрайдзіСвет” – часопіс перакладной літаратуры, што нядаўна адсвяткаваў сваю гадавіну. Дзень нараджэння дакладна вядомы: 27 траўня 2009 года, калі быў запушчаны сайт. Святкаванне было адзначанае ўрачыстай цырымоніяй, на якой упершыню ў Беларусі ўручалі прэміі беларускім перакладчыкам.