ІКТАР ХУРСІК: “ЖЫЦЬЦЯПІС АЛЕНЫ СКІРМУНТ ЧАКАЎ НА ВЫДАНЬНЕ 123 ГАДЫ!”
Мастачка і ўладальніца багатага маёнтка на Піншчыне Алена Скірмунт за ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863 году была сасланая ў Тамбоў. Там яна пісала дзёньнік і духова патрымлівала былых паўстанцаў. Жыцьцяпіс гэтай таленавітай і мужнай жанчыны нядаўна пабачыў сьвет у адным зь менскіх выдавецтваў. У менскай студыі мы сустрэліся з выдаўцом кнігі і аўтарам прадмовы да яе Віктарам Хурсікам.
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН: “Я ПРАВАКАЦЫЙНА ПІСАЎ ЭРАТЫЧНЫЯ ВЕРШЫ”
Двухсоттомавы праект “Беларускі кнігазбор” папоўніўся кнігай выбраных твораў Генадзя Бураўкіна. Пад яе чырвона-залатымі вокладкамі надрукаваныя лепшыя вершы, тэксты песьняў, паэмы, эсэ і публіцыстычныя артыкулы знанага беларускага паэта, журналіста і дыплямата. Многія старонкі кнігі будуць адкрыцьцём для чытачоў, асабліва маладых. Пра эротыку ў лірыцы ды іншае з Генадзем Бураўкіным гутарыць Валянціна Аксак.