У менскім выдавецтве «Радыёла-плюс» у выдатным паліграфічным аздабленьні пабачыла сьвет «Аўтабіяграфія» князя Багуслава Радзівіла — палітычнага і вайсковага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, заснавальніка горада Жодзіна, які ў даўнія часы называўся Багуслаў-Полем. Ужо ня першы год «жодзінскай Радзівіліядай» займаецца пісьменьнік і дырэктар згаданага выдавецтва Ўладзімер Сіўчыкаў, які адказаў на пытаньні Міхася Скоблы.
Ганна Янкута скончыла філялягічны факультэт БДУ і магістратуру пры ім. Са сваімі перакладамі з ангельскіх, польскіх, партугальскіх і нідэрляндзкіх паэтаў патрапіла ў шорт-ліст першай беларускай прэміі для перакладчыкаў. З намінанткаю сустрэлася Валянціна Аксак.