19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, адбудзецца прэзэнтацыя ягонай аўдыёкнігі “Доўгая дарога дадому”. Імпрэза ладзіцца а 12-й гадзіне ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры, дзе ня так даўно адкрылася экспазыцыя, прысьвечаная ваеннаму пэрыяду жыцьця і творчасьці народнага пісьменьніка.
Кніга выйшла ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. Першымі слухачамі дыску сталі жыхары Горадні, дзе ягоная прэзэнтацыя адбылася ў мінулую суботу. А 17 чэрвеня дыск будзе прадстаўлены бабруйчанам. Тэкст цалкам.