Кампанія “Чытаем беларускую” – праект па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры – выпусціла серыю з 12 стыкераў па матывах рамана Marginalis Кірыла Стаселька. “Кожны стыкер адсылае да кнігі, але мэсэджы маюць універсальны характар, таму іх можа скарыстаць кожны.” – Кажа аўтар.
У далейшым кампанія плануе выпусціць і стыкеры па матывах твораў іншых сучасных пісьменнікаў, ды заклікае аўтараў звяртацца з прапановамі. Па меркаванні ініцыятараў праекта, гэта добрая магчымасць папулярызаваць, у тым ліку сярод моладзі, беларускую літаратуру.
Нагадаем, што летась “Чытаем беларускую” ужо рэалізавала паспяховую краўдфандынгавую кампанію для выдання нататнікаў з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадруку. У межах кампаніі па зборы сродкаў было сабрана 130%.