У дзевяностыя разам з суверэнітэтам і гіперінфляцыяй у Беларусь прыйшоў Джон Рональд Руэл Толкін. Прыйшоў і, без перабольшанняў, прынес малалетнім беларусам новую веру. І пакуль адны адэпты новага культу зацята мачыліся драўлянымі мячамі ў парках ды дзялілі свет на эльфаў і гоблінаў, другія гэтак жа зацята абмяркоўвалі філасофскія, тэалагічныя і ўсе астатнія праблемы, закранутыя бацькам сусветнага фэнтэзі ў знакамітых “Хобітах” ды “Пярсцёнках”, прычым абмеркаванне вялося адразу на эльфійскай мове. Прайшлі гады. Першыя супакоіліся і падперлі мячамі дзверы ў гаражы ці яблынькі на лецішчы. Другія ніфіга не забылі. 26 красавіка ў кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшла прэзентацыі кнігі “Каваль з Вялікага Вутану”. Гэта пятая па ліку кніга Дж.Р.Р.-а, выдадзеная па-беларуску.