Літаратурны музей Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту “Вежа міру” запрашае на вечарыну
“Леаніды вяртаюцца на зямлю…”, якая адбудзецца 25 лістапада. Пачатак у 19.00.
Зоркі лічыць збіраюцца дойліды:
Раман Яраш,
Даша Кадамская і гурт “Ох.Ра.”,
Кацярына Ваданосава і гурт “Alta menta”,
Міхал Бараноўскі, Надзея Процька, Віталь Мурзіч,
Галіна Шаблінская.
На вечарыне будуць спявацца песні на словы Ул.Караткевіча і не толькі.
/ Падчас магчымага перапынку кантраляваць падлік зорак будзе маг і факір Шурык.
// Магчымы невялічкія змены ў складзе выступоўцаў…
Квіткі можна будзе набыць непасрэдна перад вечарынай…
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)
Кошт 2 тыс.
Тэлефон для даведак: 8 017 334-42-69, 8507327 (МТС)