Якой бачыцца Беларусь першым сербскiм беларусiстам?
“Сербскiя беларусiкi” — гэта Ана, Наташа, Iвана, Ураш, Сандра i Алiвера. Усе яны вучацца ў Бялградзе. Калi ў 2006 годзе там праходзiла “Еўрабачанне”, усёй кампанiяй яны наведалi вечарынку нашага Руслана Аляхно. Спадабалася. Пасля нават iнтэрв’ю Першаму каналу давалi. “Было вельмi страшна, — прызнаецца Ана Груiч, — але неяк вытрымалi”. Здаецца, нiчога асаблiвага — расказаць на камеру пра свае ўражаннi. Але яны рабiлi гэта па-беларуску! Ужо на працягу двух гадоў Ана, Наташа, Iвана, Ураш, Сандра i Алiвера разам з сябрамi вучаць беларускую мову, наведваючы адпаведны факультатыў у Святланы Галяк. Тэкст цалкам.