Усім удзельнікам гуртка, які адбудзецца ў сераду, 18 лістапада, пажадана мець пры сабе дыплом або іншае пасведчанне аб тым, што некалі і Вы пэўны час належалі да гэтай неўтаймаванай часткі насельніцтва. А калі Вы сёння з’яўляецеся гурткоўцам, падобна, з Вамі ў гэтым жыцці яшчэ не ўсё скончана. Таму ў сераду вазьміце свае студэнцкія фотаздымкі, узгадайце анекдатычныя выпадкі са свайго студэнцкага жыцця, прыхапіце з сабой звычайны студэнцкі пачастунак – і будзем святкаваць. Мы заўсёды рады гасцям.
Збіраемся, як заўсёды, а палове сёмай увечары.
Кантактныя тэлефоны:
Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Таццяна Красоўская (Velcom – 8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46)