Надта ўжо любіць наш брат журналіст узгадваць пра недарэчнасці, якія бываюць, калі запытацца ў кавярні пра гарбату і булку з разынкамі. Хоць, дзіўна, як яшчэ нехта не ведае, гэтых ужо добра “прапіяраных” праз сродкі масавай інфармацыі слоў. Але шмат розных цікавых гісторый здараецца і з іншымі словамі, асабліва калі яны пачынаюць знікаць з ужытку, альбо калі імі валодае невялікая колькасць насельніцтва.