За гутаркай у нас нарадзілася ідэя: а ці не паспрабаваць “Звяздзе” і яе чытачам узяцца за новую справу — выратаванне слоў, выразаў, прымавак, прыпевак, якія, калі сёння мы не ўзгадаем пра іх, могуць сысці ў нябыт. Давайце выцягваць іх з успамінаў, збіраць па ўсіх куточках Беларусі, і выстаўляць на старонках нашай газеты. Можа, яны прыйдуцца даспадобы тым, хто іх раней не ведаў, аздобяць сучаснае маўленне. А раптам у нас атрымаецца ўдыхнуць у іх новае жыццё, і яны пойдуць заваёўваць не толькі Беларусь, а выйдуць і за яе межы. Памятаеце, наша “бывайце здаровы, жывіце багата” гучала на ўвесь былы Саюз. Даражэнькія чытачы, мы чакаем ад вас допісаў з адметнымі, прыхаванымі ў нашай памяці беларускімі слоўцамі. Словамі, якія грэюць. Якія жывяць. Якія адлюстроўваюць непаўторную душу беларускага народа. Тэкст цалкам.