Удзельнікі размовы:
Ігар Бабкоў – філёзаф,
Тодар Кашкурэвіч – мастак, этнакультуроляг,
Андрэй Хадановіч – літаратар.
Мадэратар: культуроляг Максім Жбанкоў.
Агентство политической экспертизы BISS
Максім Жбанкоў: Калі відавочна вычарпаныя ідэялягічныя міты, на першы плян выходзіць тое, што раней выглядала несур’ёзным дэкорам, дадатковымі, другаснымі абставінамі нашага існаваньня. Сёньня мы абмяркоўваем сытуацыю вакол правільных ці няправільных беларускіх моваў. Альбо адной мовы і ейных “хваробаў”. Гаворка пра трасянку. І пачаць, напэўна, варта з сакрамэнтальнага пытаньня: трасянка – гэта арганічна ці траўматычна?