Дарагія браты і сёстры ў сінеме! Нам надакучыла нюхаць тлустыя абгорткі з-пад чыпсаў і цярпець піўное корпаньне ў нагах суседа па кіназалі. Мы стаміліся глядзець у адну кропку на экране, з першага кадру дадумваючы 24 наступныя. Мы аб’яўляем вайну паточным мультыплексам – натоўп трэба на фэсьце з цукровымі пеўнікамі, натоўп трэба для здымак самога натоўпу, для сцэн батальных, а не пасьцельных.