Па традыцыі мерапрыемствы Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, які пачнецца заўтра ў Мінску, пройдуць таксама і ў рэгіёнах краіны, у прыватнасці, у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку.
У Віцебску фестываль пачнецца 17 лістапада – у гэты дзень у Доме кіно будзе прэзентавана беларуская стужка “Інсайт” з Багданам Ступкам, Ірынай Разанавай, Аляксеем Шадзько ў галоўных ролях. Чакаецца, што на прэм’еру прыедзе рэжысёр-пастаноўшчык Рэната Грыцкова. Віцебскія гледачы таксама ўбачаць яшчэ адзін новы айчынны фільм, які стаў удзельнікам конкурса “Лістапада”, – “Снайпер” Аляксандра Яфрэмава. Тэкст цалкам.