Фільм маладога рэжысэра Аліўе Масэ-Дэпаса “Нелегал” (Illégal) сумеснай бэльгійска-француска- люксэмбурскай вытворчасьці атрымаў спэцыяльную ўзнагароду (прыз Таварыства аўтараў і кампазытараў драматычных твораў — SACD) на 63-м міжнародным фэстывалі ў Канах.
Карціна дэманстравалася ў рамках фэстывальнай праграмы “Двухтыднёвік рэжысэраў”, мэта якой — падтрымаць маладыя таленты і дапамагчы ў пракаце іх фільмаў. Тэкст цалкам.