Докшыцы святкуюць дзень моладзі разам з “Босым сонцам”! Святочная праграма на гарадскім пляцы, удзел у якой возьмуць мясцовыя выканаўцы і адмысловы госць з Мінску – гурт “Босае сонца”, будзе доўжыцца з 20:00 да 24:00. Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.