28 лістапада ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў горада Гродна адбудзецца вечар блюзу пад назвай “Гісторыя блюзу з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” ў рамках фестывалю “Мінск блюз 2008”.
Канцэрт пройдзе ў форме прэзентацыі гісторыі блюзу з дэманстрацыяй слайдаў і відэа на экране, а таксама жывым блюзам у выкананні Аляксандра Цыганка і музыкаў, спецыяльна запрошаных на сустрэчу.