31 жніўня адбылося “Шоў Беларушчыны” ў дзіцячай вёсцы “Вытокі” п. Бараўляны Мінскага раёна.
Адметнасцю дадзенага мерапрыемства стала тое, што яно праходзіла на вольным паветры і сабрала дзяцей рознага ўзросту – ад 6 да 16 год. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны і запрашалі на “Шоў” сваіх сяброў, якія таксама паказвалі свае веды па гісторыі і культуры Бацькаўшчыны.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”