18.04.2017 | Музыка

Абвешчаны ментары і журы конкурсу «Заспявай 4×4»

Сёлета фіналістаў музычнага конкурсу маладых выканаўцаў чакаюць навучальная сесія, запіс песні і выпускныя канцэрты, а пераможца атрымае да ўсяго грашовы прыз і здымкі кліпа.

500_500avatar

Да 1 траўня прымаюцца заявы на ўдзел у чацвёртым сезоне конкурсу  «Заспявай 4×4». Музыкам ва ўзросце ад 18 да 30 год прапануецца зрабіць дэма-запіс песні на верш сучаснага беларускага паэта. З усіх заяваў у фінал трапяць сёлета чацвёра выканаўцаў (гуртоў). Іх чакае навучальная сесія, якую правядуць адмыслоўцы ў музычнай сферы, а таксама праца ў студыі ды справаздачныя канцэрты.  «У гэтым сезоне мы вырашылі пашырыць адукацыйны складнік, каб маладыя выканаўцы атрымалі не толькі грашовы прыз, як тое было раней, але і канкрэтныя веды. Плануем зрабіць заняткі па вакале, гукавым дызайне, прасоўванню сваёй творчасці ды яшчэ шмат цікавага. Гэтая справа можа стаць падмуркам для нацыянальнага музычнага рэаліці-шоў  у далейшым», – кажа кіраўнік парталу TuzinFM і прадусар конкурсу Сяргей Будкін.

У якасці ментараў у конкурсе «Засьпявай 4×4» удзельнічаюць:

dougushau

Сяргей Доўгушаў, музыка, кампазітар, выкладчык, прадзюсар, фолк- і рок-спявак, лідар гурту Vuraj, кіраўнік праекту «Спеўны сход», саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

diamos-roll

Зміцер Літвіновіч (Diamos Roll), саўнддызайнэр, ды-джэй, прадзюсар, лідар гурту Cherryvata, кіраўнік лэйблу электроннай музыкі «Ezhevika»;

ryzhkou

Віталь Рыжкоў, паэт, музыка, лідэр праекту Angst, удзельнік рэп-фармацыі «Belaroots»;

xamenka

Алег Хаменка, музыка, прадзюсар, выкладчык, лідар гурту «Палац».

Усе ментары разам з арганізатарамі конкурсу Сяргеем Будкіным і кіраўніком фонду «Вяртанне» Паўлам Бераговічам увойдуць у склад журы.  Пераможцу акрамя тэорыі і практыкі чакае прыз у 1000 BYN (каля 500 еўра) на рэалізацыю сваёй далейшай творчай задумы, а таксама кліп ад рэжысёра Арцёма Лобача. Падрабязней пра ўмовы «Заспявай 4х4» тут.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика