11 лістапада ў сталічных кінатэатрах для ўсіх ахвотных пачынаецца дэманстрацыя містычнага трылера Андрэя Кудзіненкі «Масакра», знятага па матывах апавядання Праспэра Мэрымэ і які распавядае пра падзеі 1860-х гадоў у Беларусі.
Напачатку фільм будзе ісці ў кінатэатры «Беларусь» (ст. метро «Фрунзенская»).
Сёння і ў пятніцу пачатак стужкі ў 16:40, 18:50, 21:00.
У суботу і нядзелю дадаецца паказ, а 14:30.
Працягласць фільма — 100 хвілінаў.