У Мінску прайшоў паўфінал штогадовага фестывалю. З дзесяці гуртоў журы адабрала чатыры, найбольш адметныя. Такім чынам, упершыню ў конкурснай частцы “Басовішча” прыме ўдзел выключна інструментальнае трыё The Glitchhh і гурт тэхна-блюзавага кірунку The Intelligency. Гарадзеншчыну будуць прадстаўляць адразу два гурты – M.G. з Наваградку, і “.К” (кропа кей) з Гародні.
Фота – Уладзімір Грыбаедаў