“Рэч Паспалітая” – інтэрактыўная гітарычная віктарына ад польскіх і беларускіх стваральнікаў. Яна распавядае аб гісторыі Рэчы Паспалітай ад моманту яе паўстання і аж да канца існавання. Узроўні гульні адпавядаюць пэўным этапам у развіцці дзяржавы. Кожны з узроўняў мае па 10 пытанняў, выбраўшы адказаы на якія гулец атрымлівае адзін з атрыбутаў шляхціча: бачмагі, хайдавэры, жупан і г. д. Дарэчы, нават калі адказаць на ўсе пытанні ўзроўню няправільна, гулец усё адно атрымае віншаванні з яго паспяховы заканчэннем і пяройдзе на наступны (наўмысна правяралі). Магчыма, каб найхутчэй апрануць бессаромнага голага шляхціча і надзяліць яго ўсімі атрыбутамі. Бо як гэта так: шляхціч – ды без каня і фальварка?
Напрыканцы гулец атрымлівае дыплом надання шляхецтва. На сённяшні дзень гульня даступная на трох мовах: беларускай, польскай і ангельскай.
Пагуляць можна тут.