Аляксандр Рыбак выклаў у Сеціва песню “My Accent”, якую напісаў для гурта Milkі. 4 снежня каманда дзяўчат пад кіраўніцтвам нарвежскага музыкі выступіць на “Нацыянальным адборы на “Еўрабачанне-2015″”, дзе пазмагаецца за выхад у фінал праслухоўвання.
Нагадаем, трыўмфатар “Еўрабачання-2009” сёлета вырашыў дапамагчы Беларусі перамагчы ў самым папулярным песенным конкурсе Еўропы. Музыка напісаў песню і сабраў дзявочы гурт, правёўшы кастынгі па ўсёй Беларусі.
Фота: horki.info, Маша Калеснікава, Еўрарадыё