У Жодзінскай карціннай галерэі (вул.Дзеравянкі, у памяшканьні былога ПТВ-75) 24-га снежня а 16-й адбудзецца калядная імпрэза — мастацкая выстава, а таксама літаратурна-музычная імпрэза з удзелам Аляксея Марачкіна (Алесь Мара) і Уладзіміра Сіўчыкава. Госці выступяць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Уваход вольны! Шчыра запрашаем!