Бяззлобная музыка астраханскага гурта Anacondaz сабрала суботнім вечарам 20 кастрычніка поўны танцпол сталічнага клуба “Рэпаблік”. Тэксты двух МС – Сяргея і Арцёма – бяспройгрышна напоўненыя слоўцамі-зачэпкамі, што трапляюць у асноўную аўдыторыю гурта – малодшы студэнтскі ўзрост.
Лагічны працяг канцэптаў гуртоў “Кирпичи” і “Noize MC” з жывым гучаннем і інтэлегентна-хуліганскімі рэчэтатывамі ў Мінск завітаў у другі раз – у межах GoldenVoblaTour , што завершыцца напрыканцы восені ў роднай музыкам Астрахані. Публіка цягам канцэрту падпявала амаль усе песні, стыхійна слэмілася і атрымлівала ботамі па галаве ад няўрымслівых стэйдж-дайвераў.
Фота: Аляксандр Ждановіч