Паэт і празаік Андрэй Адамовіч прэзентуе вокладку сваёй новай кнігі “Таўсціла і лешч”. Гэта навела, якую Адамовіч напісаў за 10 дзён у Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні.
“Вокладка абсалютна перадае дух кнігі, — кажа Андрэй Адамовіч. — Хаця ні на кроплю не раскрывае, як той казаў, яе ідэйнай скіраванасці.”
Дызайн вокладкі — Анатоль Лазар (adliga.com).
Да канца года навела “Таўсціла і лешч” выйдзе асобнай кнігай у выдавецтве “Логвінаў”.
Сачыце за навінамі!
Рэзідэнцыя маладога літаратара – гэта праграма Беларускага ПЭН-цэнтра, якая працуе пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні. Праграма дае магчымасць творцу два тыдні жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай.