18-19 ліпеня адбудзецца Пяты з’езд беларусаў свету. Падрыхтоўцы да гэтага значнага форуму было прысвечана пасяджэнне Малой Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 2 сакавіка.
На пасяджэнні была агучана тэма з’езду – “Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця”, і назвы трох секцый, які будуць працаваць цягам 2 дзён: “Сродкі нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў у Беларусі і свеце (мова, літаратура, мастацтва, друк і г.д.)”; “Магчымасці ўзаемадзеяння метраполіі і дыяспары ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай спадчыны беларусаў”; “Супольная гістарычная памяць як аснова нацыянальнай еднасці беларусаў у свеце”. Падрабзяней.
На фота Чацвёрты з’езд беларусаў свету.