Выстава баранавіцкага мастака, сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі, Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» адкрыецца 21 студзеня у 17.00 у Палацы Мастацтваў (г. Мінск, вул. Казлова, 3). Яна прымеркаваная да 50-годдзя аўтара і прысвечаная мастаку Віктару Іванавічу Сахно.
Як паведамляюць «Творы», Алесь Фалей (Фалей Аляксандр Аляксандравіч) нарадзіўся 28 студзеня 1959 года ў вёсцы Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Жыве ў г. Баранавічы.
Займаецца жывапісам і графікай, а таксама мастацкім кавальствам у суполцы “Каваль” разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам.
Прыклады твораў Алеся Фалея можна паглядзець тут.