З 15 лiпеня самая папулярная галіна форуму афiцыйнага сайту ХК «Дынама-Мiнск» «Спытайся у PR: камунiкацыя з кiраўнiком прэс-службы» пераходзiць на беларускую мову. Дадзены праект ажыццяўляецца з мэтай прыцягнення ўвагi да развiцця роднай мовы.
Галiна створана ў ліпенi 2010 г. Кіраўнiк прэс-службы Iван Караiчаў даў больш за 6000 адказаў на пытаннi шматлiкiх прыхiльнiкаў «зубраў» па продажы квiткоў, маркетынгу, складу каманды напрацягу сезону, мерапрыемствам клубу i г.д.
За тры гады гэтую галiну наведала больш за 1 070 000 чалавек.
«Да нас прыходзiлi прапановы аб магчымых кроках па развiццi беларускай мовы. Лічу, што пераход папулярнага рэсурсу форуму на беларускую – слушная iнiцыятыва. Мы гуляем у мiжнароднай лiзе i магчымасцi па прасоўваннi беларускай мовы абмежаваныя. У той жа час нiколi не позна зрабiць свой унёсак у яе развiццё», — пракаментаваў iнiцыятыву генеральны дырэктар «Дынама-Мінск» Максiм Суботкiн.