У байнэце з’явіўся кароткаметражны фільм пра беларускую цяжкую музыку і яе сувязь з нацыянальнымі каранямі і народнай культурай.
Тры пакаленні беларускага андэрграўнду, лідары трох ключавых гуртоў: Gods Tower, Znich, Litvintroll распавядаюць пра шлях развіцця цяжкога металу ў Беларусі, а таксама пра ўплыў народных традыцый на музычную творчасць. Фільм падрыхтаваны сіламі моладзевага інтэрнэт-праекту BelMetal.org.