30.01.2017 | Adnak!

Бізнес узнагародзілі за беларускую мову і дапамогу дзецям

У Беларусі выбралі сацыяльна-адказныя брэнды. Залатым медалістам «Брэнда года-2016» у аднайменнай намінацыі стаў velcom за папулярызацыю беларускай мовы і дапамогу дзецям, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

velcom3-kkcxs

Кампаніі velcom прысвоілі залаты медаль «Брэнда года» за сацыяльна актыўную пазіцыю, якая знайшла адлюстраванне ў папулярызацыі беларускай мовы і дабрачыннай дапамозе дзецям. У прыватнасці, velcom дапамог праверыць зрок у дзясяткаў тысяч сельскіх дзяцей, пабудаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак першы ў краіне безбар’ерны стадыён і звярнуў увагу грамадства на праблему аўтызму. Акрамя таго, для школьнікаў у рэгіёнах прайшлі ўрокі беларускай мовы, а ў кавярнях з’явіліся боксы з кнігамі сучаснікаў.

Ключавым трэндам стала прыцягненне да дабрачыннасці ўсіх беларусаў. Падчас бегавых ініцыятыў #velcombegom кожны жадаючы мог прабегчы ў дапамогу дзецям, а velcom перавёў кіламетры ў рублі. У выніку больш за 3 тыс. чалавек ва ўсім свеце сумарна прабеглі каля 32 тыс. км, а сабраныя сродкі пералічылі ў дзіцячыя дамы-інтэрнаты. Акрамя гэтага, летам у Мінску была адкрыта Акадэмія бегу #velcombegom, якая бясплатна рыхтавала энтузіястаў да забегу на доўгія дыстанцыі.

На папулярызацыю беларускай мовы быў накіраваны праект “Чытаем па-беларуску з  velcom”: вядомыя спартсмены, пісьменнікі і акцёры правялі ўрокі для больш чым 11 тыс. школьнікаў у Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Заняткі працягнуцца: у 2017 годзе па-беларуску будуць часцей размаўляць у школах магілёўскага, віцебскага і мнскага рэгіёнаў. Не засталася без увагі і беларуская літаратура: творы сучаснікаў ўвайшлі ў Movabox – наборы прадметаў з кнігай і артэфактамі, а ва установах буйных гарадоў ўсталявалі боксы для буккросінга.

Праблеме з аўтызмам ў 2016 годзе прысвяцілі першы ў краіне інклюзіўны забег. Акрамя таго, упершыню ў Мінску прайшла акцыя «Light It Up Blue» – сіняе падсвятленне ўключылі самыя вядомыя аб’екты горада. Але velcom пайшоў яшчэ далей – на дзень «перафарбаваў» свой лагатып ў сіні колер. Кампанія таксама выступіла заснавальнікам Сямейнага інклюзіў-тэатра «i», які праехаў з мюзіклам «Флейта-чарадзейка» па буйных гарадах краіны.

Геаграфія «добрых спраў» пашырылася: цяпер большая частка праектаў velcom ахоплівае не столькі Мінск, колькі рэгіёны. У прыватнасці, падчас праекта «Я бачу!» мабільная брыгада афтальмолагаў праверыла 12 тыс. дзяцей у Магілёўскай вобласці. Вынікі трывожныя: у сельскай мясцовасці дрэнна бачыць кожнае чацвёртае дзіця. Таму праект вырашылі падоўжыць: пасля невялікага перапынку ён адновіцца ў Гомельскай вобласці.

Значнай падзеяй стала серыя канцэртаў «Класіка ля Ратушы з velcom», якая на працягу васьмі тыдняў збірала ў цэнтры Мінска аматараў акадэмічнай музыкі. Большы маштаб атрымаў і фестываль мабільнага кіно Smartfilm, які даў шанец рэжысёрам-пачаткоўцам гучна заявіць пра сябе.

«Бізнес у Беларусі дасягнуў сваёй сацыяльнай сталасці, зрабіўшы дапамогу  іншым адной з ключавых каштоўнасцей. Аднак, калі раней кампаніі вылучалі сродкі стыхійна (па меры звароту), то цяпер гэта адбываецца больш сістэмна і ўзважана, – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Праекты ў сферы КСА сталі больш крэатыўнымі і вузканакіраванымі. Мы выдатна разумеем, што не можам змяніць свет самі, але можам прыцягнуць людзей і паказаць годны прыклад. Напрыклад, намаганні velcom сканцэнтраваны на пашырэнні  нацыянальнай самаідэнтыфікацыі (традыцый, мовы, гісторыі, культуры) і дапамогі дзецям, у тым ліку з інваліднасцю і аўтызмам».

Раней velcom ужо станавіўся трыумфатарам прэміі «Брэнд года». Так, летась кампанія атрымала гран-пры як сацыяльна адказны брэнд і залаты медаль за актыўную сацыяльную пазіцыю. Мабільны аператар таксама стаў лідэрам па колькасці ўзнагарод на III штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика