Працы Хасэфы Меса Гарсіі перадаў гораду будучы ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Алікантэ (Іспанія), сын мастачкі Альфонса Хурада Меса.
Амаль 40 карцін выкананы ў духу праваслаўнага і каталіцкага іканапісу. Мастачка намалявала на іх Багародзіцу з немаўляткам Езусам, святога Георгія, які перамагае змея, Мікалая Цудатворца, Максіма Грэка. Пісаць карціны Хасэфа Меса Гарсія пачатку даволі позна – ва ўзросце каля 60 гадоў.
Перадаць частку сваіх работ у дар мастачка вырашыла ў знак дружбы з беларускай амбасадай у Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве). Надзвычайным і паўнамоцным паслом РБ у Французскай Рэспубліцы з’яўляецца Павел Латушка. З 2013 года ён таксама надзвычайны і паўнамоцны пасол РБ у Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтву.
Убачыць карціны Хасэфы Меса Гарсіі можна будзе ў Музеі гісторыі горада Брэста.
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук папрасіў Альфонса Хурада Месу перадаць маці кнігу пра Брэст
Таццяна Гапеева, b-g.by