Дыск «Мода и облака» мінскага рок-гурта «Петля пристрастия» стаў галоўным пераможцам дзявятых музычных узнагарод Experty.by па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Прызамі ў межах цырымоніі былі таксама адзначаныя альбомы Лявона Вольскога, гуртоў Shuma, IOWA, Nebulae Come Sweet.
Гурт «Петля пристрастия» забраў узнагароды ў намінацыях «Альбом года», «Лепшы рок-альбом», «Прыз штатных экспертаў» і «Прыз вялікага журы». Важным дадаткам да «Альбома года» стаў галоўны прыз цырымоніі – рэкламна-інфармацыйная падтрымка сольнага канцэрта ад мультымедыйнага праекта Maksivision.
– Мы вельмі радыя, што нашу працу ацанілі як след і разам з тым лічылі магчымым пра такое развіццё падзей. Калі ствараеш якасны прадукт, гэта абавязкова знойдзе водгук. Дзякуй сайту Experty.by і ўсім нашым слухачам за падтрымку, – адзначылі музыкі гурта «Петли пристрастия».
Петля пристрастия «Мода и облака» (альбом):
Петля пристрастия «Груз» (відэакліп):
Тры ўзнагароды за альбом «Сонца» атрымаў гурт Shuma: «Лепшы індзі-поп/электронны альбом», «Лепшы фолк-альбом», «Прыз замежных экспертаў» (5 крытыкаў з мяжуючых з Беларуссю краін). Дзве ўзнагароды за альбом «Псіхасаматыка» атрымаў Лявон Вольскі: «Лепшы беларускамоўны альбом» і «Прыз народных экспертаў» (актыўныя карыстальнікі сайта). Па адной узнагародзе ў гурта IOWA («Лепшы поп-альбом») і Nebulae Come Sweet («Лепшы дэбютны альбом»).
Узнагароды Experty.by уручаюцца з 2009 года. Сярод пераможцаў розных гадоў «Серебряная свадьба», Re1ikt, Port Mone, Pukstband, Akute, «Троіца», «Ляпис Трубецкой» і іншыя. Поўныя вынікі ўзнагарод з магчымасцю праслухоўвання ўсіх альбомаў на сайце Experty.by.
Пераможцы ўзнагарод Experty.by 2017:
Лепшы дэбютны альбом – Nebulae Come Sweet “It Is Not The Night That Covers You” – слухаць
Лепшы індзі-поп/электронны альбом – Shuma “Сонца” – слухаць
Лепшы поп-альбом – IOWA “Import” – слухаць
Лепшы фолк-альбом – Shuma “Сонца” – слухаць
Лепшы рок-альбом – Петля пристрастия “Мода и облака” – слухаць
Лепшы беларускамоўны альбом – Лявон Вольскі “Псіхасаматыка” – слухаць
Прыз штатных экспертаў – Петля пристрастия “Мода и облака” – слухаць
Прыз вялікага журы – Петля пристрастия “Мода и облака” – слухаць
Прыз замежных экспертаў – Shuma “Сонца” – слухаць
Прыз народных экспертаў – Лявон Вольскі “Псіхасаматыка” – слухаць
Альбом года (і падтрымка сольнага концерта) – Петля пристрастия “Мода и облака” – слухаць