15.12.2016 | Замежжа Музыка

Беларускі бітмэйкер Awlnight выступіць на фестывалі ў Славеніі

Беларускі бітмэйкер і электронны музыка Awlnight выступіць на найбуйнейшым на Балканах музычным шоўкейс-фестывалі MENT Ljubljana, які адбудзеццана пачатку лютага ў сталіцы Славеніі. На мерапрыемства было пададзена больш за 1300 заявак ад артыстаў з дзясяткаў краін свету, з якіх арганізатары абралі толькі 50.

awlnight-by-jaanus-jaromagi

Для Awlnight гэта ўжо другі еўрапейскі шоўкейс-фестываль пасля Tallinn Music Week 2016. На рахунку музыкі шэраг альбомаў, выдадзеных на розных лэйблах у ЗША і Канадзе, а таксама супольныя праекты з музыкамі з Японіі, ЗША, Тайваню, Літвы, Расіі, Украіны. Партнёрам фестывалю MENT Ljubljana ў Беларусі з’яўляецца праект Experty.by.

– У гэтым годзе мы атрымалі 36 заявак ад беларускіх артыстаў – гэта добрая лічба, улічваючы адлегласць паміж нашымі краінамі. Нас цешыць цікаўнасць да фестывалю, а таксама магчымасць паступова адчыняць для сябе і нашых гасцей беларускую музычную сцэну. У мінулым годзе Super Besse і Mustelide зрабілі вельмі добрае ўражанне на публіку і дэлегатаў канферэнцыі, атрымалі шэраг прапановаў па фестывалях у Заходняй Еўропе. Мяркую, што Awlnight здолее падтрымаць гэтую станоўчую тэндэнцыю, – адзначае Андраж Кайзер, букер MENT Ljubljana.

Фестываль MENT Ljubljana адбудзецца толькі ў трэці раз, але ён паспеў заваяваць сур’ёзную рэпутацыю сярод еўрапейскіх музычных прафесіяналаў. На канцэртах і канферэнцыі прысутнічаюць арганізатары фестываляў, букеры, прадстаўнікі лэйблаў і журналісты з Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Квіткі і дадатковая інфармацыя пра фестываль на сайце www.ment.si.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика