Другі раз за ўсю гісторыю Вэнэцыянскай біенале беларускія мастакі прымуць у ёй удзел. З адной невялікай папраўкай: павільён адчыніцца не ў Вэнэцыі, а ў Менску.
Як распавядаюць арганізатары выставы, куратар Лізавета Міхальчук і камісар Руслан Вашкевіч, адкрыцьцё неафіцыйнага Беларускага павільёну 53-яй Вэнэцыянскай біенале на базе выставачнага цэнтру «БелЭКСПА» ў Менску адбудзецца 3 чэрвеня 2009 году.
«У экспазыцыі будуць прадстаўленыя творы 30 беларускіх мастакоў, скульптараў і фатографаў розных пакаленьняў, якія працуюць у розных кірунках сучаснага, а, дакладней, актуальнага мастацтва», — кажуць арганізатары выставы.
«Пад тэрмінам „актуальнае“ маецца на ўвазе мастацтва наватарскае, авангарднае, якое пашырае традыцыі і асэнсоўвае і перапрацоўвае рэальнасьць у новы прадукт». Тэкст цалкам.
Выстава пройдзе у НВЦ «БелЭКСПА» з 3 па 6 чэрвеня 2009 г. (вул. Я. Купалы, 27).