У канцы лістапада пасля двух стомных пералётаў нацыянальная і моладзевая зборныя Рэспублікі Беларусь па фрыстайле прыбылі на гарналыжную базу ў Руку, што ў Фінляндыі.
Беларускія фрыстайлісты правядуць там вучэбна-трэніровачны збор па спецыяльна-рухальнай падрыхтоўцы, накіраваны на падрыхтоўку і ўдзел у этапах Кубку свету і Кубку Еўропы.
Першы этап Кубку свету, у якім возьме ўдзел Нацыянальная зборная Беларусі, пройдзе ў Пекіне, КНР. Моладзевая зборная будзе змагацца ў этапе Кубку Еўропы, які пройдзе тут жа, у фінскай Руцы.
Пажадаем удачы нашым спартсменам!
Нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць: Максім Гусцік, Дзяніс Осіпаў, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, Ганна Гуськова, Аляксандра Раманоўская, Вольга Капусціна.
Моладзевая зборная: Дзмітрый Мазуркевіч, Эдуард Бродзік, Красамір Красцеў, Ілля Гарэлік, Ягор Гарахавік, Арцём Башлакоў.
Трэнерскі штаб узначальвае галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Мікалай Іванавіч Казека.
Трэнеры: А. С. Пенігін, М. А. Курловіч, М. Э. Самойлаў, І. Б. Бірскі, Р. В. Сотнік, Ю. А. Купрацэвіч (моладзевая зборная).