Сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага падарылі шыкоўны падарунак “Бацькаўшчыне” з нагоды свайго ж 15-гадовага юбілею, якое таварыства адзначыла 31 траўня. Такім падарункам стала творчая сустрэча з старшынём ІТБК Алегам Рудаковым і фальклорным гуртом “Крывічы”, якая адбылася 13 ліпеня на сядзібе Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Адкрыла сустрэчу старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская. Скарыстаўшыся нагодай, яна яшчэ раз павіншавала Таварыства з 15-годовым юбілеем і выказала падзяку за шматгадовую руплівую працу па папулярызацыі беларускай культуры ў Прыбайкаллі.
“Яны стварылі ў Іркуцку першую Беларусь у замежжы, такую, як мы хацелі б мець тут”, — сказала Ніна Шылоўская.
Алег Рудакоў прадставіў галоўных герояў, ці дакладней, гераінь сустрэчы – гурт “Крывічы”. Ён быў створаны па ініцыятыве Волі Галанавай, якая да таго ж узначальвае маладзёвы клуб з такой жа назвай. Воля – прадстаўніца ўжо трэцяга пакалення беларусаў у Сібіры, астатнія ўдзельніцы гурта таксама нарадзіліся ў Сібіры і ў Беларусі ніколі не жылі, аднак гэта ніяк не перашкаджае ім шыкоўна спяваць аўтэнтынтычныя беларускія песні, якія яны запісваюць у этнаграфічных вандроўках па беларускіх вёсках Іркуцкай вобласці.
Падрабязней пра сустрэчу чытайце тут: http://www.zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=4781:2011-07-14-09-42-02&catid=1&Itemid=107
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”