У свой юбілейны год ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» працягвае серыю інтэрактываў і ў гэты раз праводзіць для ўсіх жыхароў нашай краіны конкурс «Цацачнае Падарожжа» – конкурс, які прапануе ўсім жадаючым пазнаеміць сімвал БЕЛКАРТ – ляльку Весялушку – з гісторыяй і культурай Беларусі.
Беларусь
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмаглая песня лета,
Жывое вады глыток,
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б’ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.
Васіль Вітка
Менавіта гэтыя радкі абраў БЕЛКАРТ для таго, каб проста і вельмі душэўна распавесці аб тым, што нас аб’ядноўвае нас усіх – аб нашай любімай краіне, яе культуры і каштоўнасцях – распацесці пра Беларусь.
Чаму БЕЛКАРТ абраў сваім сімвалам менавіта ляльку?
Лялька была адной з першых цацак, якую стварыў чалавек. Была гэта не проста цацка, а частка культурнага багацця народа, у якой увасабляюцца характар, самабытнасць, нацыянальныя рысы, традыцыі, усё тое, што дазваляе па праве назваць ляльку чынам нацыі. Лялька станавілася абярэгам сямейнага ачага, носьбітам нацыянальнага каларыту, і, гуляючы з лялькай, дзіця датыкаўся да культуры і гісторыі нацыі.
Імя для лялькі БЕЛКАРТ прыдумалі нашы кліенты – трымальнікі картак. Завецца яна зараз Весялушка-Грошы-Прынясушка.
Каб прыняць удзел у конкурсе «Цацачнае Падарожжа» дастаткова зрабіць прэзентацыю аб’екта гісторыі і культуры або цэлага маршруту па адной з 6 абласцей Беларусі ці Мінску, якая дазваляе раскрыць турыстычную прывабнасць абранага аб’екта, яго гістарычную і культурную спадчыну. БЕЛКАРТ разам з фондам «Страна Замков» вызначае пераможца кажнага этапу конкурса, які разам са сваімі сябрамі адправляцца ў займальнае падарожжа-экскурсію па роднай краіне.
Запрашаем вас прыняць удзел!
У падтрымку конкурса разам з рэкламным агенцтвам NEF\TBWA БЕЛКАРТ распрацаваў лінію візуалаў, якія будуць выкарыстоўваюцца ў конкурсе. На іх намаляваны гісторыка-культурныя помнікі кожнай вобласці Беларусі.
Таксама былі распрацаваны дызайны паштовак, якія можна адправіць сваім сябрам менавіта з таго месца, якое намалявана на ёй!