У рамках кампаніі “500-годнасць” адбылася сустрэча навучэнцаў 1-га класа СШ № 8 г. Жодзіна з драматургам, казачнікам і педагогам Васілём Дранько-Майсюком.
За 45 хвілін сустрэчы дзеці разам з госцем прыдумалі і разыгралі фантастычную казку, у якой можна ўратавацца і выратаваць сваіх сяброў ад жахлівых монстраў, якія напалі на наш край, калі без памылак у хуткім тэмпе і выразна прачытаеш першыя радкі з “Новай зямлі” Якуба Коласа.
Калі ж “монстры” каго-небудзь “хапалі”, то на выратаванне, па фантазіі дзяцей, ляцеў на зоркалёце герой верша Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”.
Кожны з 30-ці школьнікаў прымаў самы дзейсны ўдзел у гэтым тэатралізаваным свяце.
Сустрэча прайшла, як адно шчаслівае імгненне.