Гурт :B:N: спецыяльна да Дня закаханых дорыць усім новы сінгл “Хвалі” і аб’яўляе пра пачатак працы над новым альбомам.
“Хвалі” – гэта хваля, якая нясе вясновы настрой, бо вясна не за гарамі! Усё ў гэтым свеце ідзе хвалямі, ніякага штылю, штыль – гэта не наш стыль! — каментуюць музыкі гурта. — Гэтую песню мы дорым сваім каханым, родным, сябрам, і, натуральна, дорым хвалю пазітыву, святла і рок-н-ролу нашым прыхільнікам! Любіце адзін аднаго, беражыце адзін аднаго, і часцей усміхайцеся! Нашы “Хвалі” – для Вас!”
Акрамя традыцыйнага складу гурта “BN” (Алесь Лютыч – вакал, гітара; Юрый Бардоўскі – гітара; Алесь Сіліцкі – бас; Зміцер Харытановіч – ударныя) у запісе рэлізу прынялі ўдзел запрошаныя музыкі. Гэта клавішнік Данііл Лях і прадзюсар Tony Fadd, намінаваны ў гэтым годзе на прэстыжную амерыканскую прэмію “Grammy Awards”.
Тэкст да кампазіцыі гурта напісаў Яўген Бузоўскі (гітарыст гурта IQ48).