Легендарны гурт “Drum Ecstasy” выступіць з канцэртам 7 траўня (чацвер) у Ліцэі №1 гораду Гродна. З сольным канцэртам музыкі выступяць у Гродна ўпершыню. Як абяцаюць арганізатары, падчас канцэрту адбудзецца вялікае фаер-шоў.
“Drum Ecstasy” – “жывы” гурт, які грае цяжкую танцавальную музыку з масіўным фундаментам з трох і больш барабаншчыкаў і выкарыстаннем разнастайных шумоў на бас-гітары. Нярэдка падчас выступаў музыкі выкарыстоўваюць гукі і эфекты электрадрыляў, аўтамабільных дыскаў, вогнетушыльнікаў.
Дзе: Гродна, Ліцэі №1
Калі: 7 траўня, 19-00.