На выходных у Мінску прайшоў чэмпіянат па робататэхніцы для дзяцей.
Турнір праходзіць у тры этапы. Удзельнічаюць дзеці розных узростаў – ад самых маленькіх да падлеткаў. Па словах арганізатараў, дзіця з першага класу можа запраграмаваць LEGO-робата, нават не ўмеючы чытаць і пісаць. І сапраўды, самаму маленькаму ўдзельніку было ўсяго 7 гадоў.
Трэнер самага малодшага кажа, што хлопчык займаецца гэтым ужо даволі даўно. На турнір ён рыхтаваўся долей за астатніх, але ўсё зрабіў сам. Пры гэтым трэнер адзначае, што хлопчык справіўся не горш, чым дзеці, значна старэйшыя за яго.
На турніры была вялікая колькасць як госцяў, так і саміх удзельнікаў. Што цікава, сярод апошніх было шмат дзяўчат. Хоць адна з пераможцаў турніру, прызналася, што ўсё ж гэтым цікавяцца больш хлопчыкі. Але яе сябар па камандзе, кажа, што нічога складанага няма і гэта даступна кожнаму.
Усе робаты сабраны з канструктара LEGO, бо менавіта ён дазваляе выконваць заданні болей складанага ўзроўню, хоць, як кажуць арганізатары, давялося працаваць і з іншымі. Варта адзначыць, што робаты не на радыёкіраванні, а цалкам аўтаномныя. Іх рухі цалкам залежаць ад таго, як яны запраграмаваныя.
Запраграмаваць робата складаней, чым яго сабраць, таму заданні турніра былі распрацаваныя па ўзросце. Адзін з распрацоўнікаў заданняў, Глеб, кажа, што, так як выкананне заданняў – адна з галоўных частак турніру, таму менавіта з імі было больш праблем. Ён дадае, што памылкі былі як у выкананні заданняў, так і ў самой арганізацыі, але гэта дае каласальны досьвед для арганізацыі наступных турніраў.
“Негледзячы на тое, што праграмістаў у краіне хапае і яны запатрабаваныя, адукацыйнай робататэхнікі ў нас амаль няма, – кажа Ігар Бялевіч, адзін з арганізатараў турніра. – Ёсць адукацыйныя праграмы ЗША, якія вучаць дзяцей праграмаваць і канструяваць амаль з дзіцячага садка. У нас гэта было спачатку адпрацавана на маім дзіцяці. Стала зразумела, што гэта патрэбна і можа быць запатрабавана для ўсіх, бо аналагічнага ў нас нічога няма.”
Чэмпіянат на гарадскім узроўні праходзіць упершыню. У мінулым годзе Школа робататэхнікі ладзіла унутраныя спаборніцтвы. Праект Школаў пачаўся ў 2012 годзе з адной 37 гімназіі. Тады вучняў было ўсяго 60. Цяпер у Мінску ўжо 6 навучальных цэнтраў, і плануецца іх пашырыць да 30.
Арганізатар кажа, што разам з Міністэрствам адукацыі распрацоўваецца праект, які дазволіць на працягу 5 гадоў абсталяваць усе ўстановы сярэдняй адукацыі падобнымі лабараторыямі.
Бліжэй да восені плануецца зрабіць міжнарожнае спаборніцтва.
Жарская Ліна