З нагоды 105-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага паэта-песенніка, аўтара легендарнай “Бывайце здаровы” Адама Русака 24 траўня на малой радзіме паэта – у вёсцы Пясочнае – адбудзецца ўрачысты канцэрт.
У імпрэзе возьмуць удзел спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч, паэт Уладзімір Някляеў і іншыя вядомыя творчыя асобы Беларусі.
Канцэрт пройдзе ў Доме культуры Пясочнага. Пачатак у 18.00.
Імпрэза ў Пясочным будзе ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”