5 кастрычніка ў Мінску пройдзе Дзень вышыванкі — фестываль беларускай культуры.
Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы і арганізацыі, творчыя людзі і смелыя праекты, так ці інакш звязаныя з сучаснай ці традыцыйнай культурай.
Хто хоча прыняць удзел?
Вашыя прапановы пішыце сюды: [email protected].
Мэта фестывалю: паказаць, што вышыванка і рэчы з традыцыйным беларускім народным арнаментам — гэта стылёва і адметна!
У праграграме фестывалю:
— кірмаш вышыванак і рэчаў з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай;
— нацыянальнае тату і бодзі-арт;
— зона беларускіх настольных гульняў;
— музычная частка;
— майстар-класы.