Няма нічога мацнейшага за сувязь паміж маці і яе дзіцём. Найбольш пераканаўча гэта гучыць для канадскай сям’і Лярокс, у якой маленькая дачка любіць адну з песень сваёй маці нагэтулькі, што не можа стрымаць слёз шторазу, калі чуе яе. Маці Аманда сцвярджае, што нават яна не можа патлумачыць, чаму так адбываецца: “Я магу спяваць любую іншую песню і не адзначыць аніякай рэакцыі з яе боку”.