5 сакавіка ў мінскім Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3) адкрыецца выстава “Чэшская фатаграфія”. Дадзеная выстава — вынік міжнароднага конкурсу, аб’яўленага “Чэшскім цэнтрам” на тэму “Лепшыя фатаграфіі з вандроўкі ў Чэхію”.
З прыблізна 1000 фотаздымкаў журы (старшыня журы – прафесар Уладзімір Біргус, сябры журы – загадчык кафедры фатаграфіі кінематаграфічнага факультэту Акадэміі музычнага і тэатральнага мастацтва ў Празе Алеш Кунеш і вядомы фатограф Карэл Цудлін) выбрала крыху менш за сотню фотаздымкаў, якія аформленыя ў 24 рамкі розных памераў. Памер найвялікшай рамкі – 100х100 см, найменшай 40х60 см. За мяжой выстава праходзіць пад назвай “Oh, bella Bohemia”.
Адкрыццё: 5 сакавіка ў 17-30.
Працягнецца да 15 сакавіка 2009 года.
У дзень адкрыцця ўваход вольны.
У звычайныя дні: 4 000 руб.
Крыніца: Саюз Мастакоў Беларусі.