Выпрабаванне «вядром халоднай вады» прайшоў першы мультыплікацыйны персанаж. Ім стаў адзін з галоўных герояў сіткома «Сімпсаны» Гамер Сімпсан.
Гамер, як і ўсякі ўдзельнік Ice Bucket Challenge, перад тым як абліцца халоднай вадой, прадставіўся і перадаў эстафетную палачку тром сваім знаёмым. Імі сталі сусед і ненавісны Гамеру Нэд Фландэрс, калега па працы Лэні і вядомы бізнесмен Дональд Трамп. Прычым спачатку Гамер запрасіў Фландэрса двойчы, але потым змяніў свой выбар на Трампа. У роліку не гаворыцца, ці пералічыў Гамер сродкі на дабрачыннасць. У канцы відэа з Сімпсана жартуюць яго сын Барт і сябар Мілхаўс.
«Сімпсаны» — амерыканскі мультсерыял, які ўпершыню з’явіўся на экранах у 1989 годзе і які доўжыцца ўжо 25 сезонаў. Ключавыя персанажы сіткома — сям’я Сімпсанаў, што жыве ў невялікім горадзе Спрынгфілд. У «Сімпсанах» шмат сатыры, часта высмейваецца жыццё сярэднестатыстычнага амерыканца, стэрэатыпы і клішэ.
Дабрачынная акцыя Ice Bucket Challenge была запушчаная з мэтай збору сродкаў на барацьбу з бакавым аміятрафічным склерозам (хвароба таксама вядомая як хвароба Лу Герыга). Чэлендж, удзельнікам якога прапануецца абліць сябе ледзяной вадой або ахвяраваць грошы, а потым кінуць выклік тром сябрам, набраў шалёную папулярнасць. У акцыі ўдзельнічаюць вядомыя акцёры, музыкі, спартсмены, палітыкі, і іх колькасць расце з кожным днём.
Паводле furfur