Паспець на ўсе мерапрыемствы насычанай восені проста немагчыма. “Будзьма!” падрыхтавала адмысловы відэа-дайджэст найцікавейшых падзеяў, якія лепей адзін раз пабачыць. У сённяшнім выпуску Вас чакаюць: этна-містэрыя і этна-фантазія, свята сонечных аладкаў, графічны MOVAment ды іншыя цікавосткі.
Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?
Дзе месца жанчыны, на працы ці на кухні, і што рабіць з жаночай актыўнасцю – гэтыя вострыя для беларускага грамадства тэмы абмяркоўвалі падчас ток-шоў камунікацыйнага праекта “Будзьма беларусКамі!”.
Упершыню з далёкага 1998 года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з незалежнымі беларускімі пісьменнікамі: кіраўніком Саюза беларускіх пісьменнікаў Барысам Пятровічам і старшынёй ПЭН-цэнтра Андрэем Хадановічам. Карэспандэнт “Будзьма!” распытаў старшыню Беларускага ПЭН-цэнтра пра тры пытанні, якія яму ўдалося задаць падчас круглага стала.
“Мову” Марціновіча ў Гародні прэзентавалі за 10 хвілін
У той жа дзень, калі адбывалася сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з прадстаўнікамі незалежных пісьменніцкіх арганізацый, у Гародні гарадскія ўлады сарвалі прэзентацыю кнігі Віктара Марціновіча, пра што ён расказвае чытачам сайта ад першай асобы. Усё гэта вельмі кантрастуе з уражаннямі Віктара ад літаратурнага “турнэ” па Нямеччыне.
Тэма вышыванкі ўжо не такая гарачая, як улетку, аднак карыстаецца заслужанай папулярнасцю. Цяпер на тое, каб зрабіць стылёвую вышыванку, вам спатрэбіцца ўсяго паўгадзіны! Не больш. (http://www.budzma.by/news/yak-sshyc-vyshyvanku-za-pawhadziny.html)
Вільня Вольскага і Мінск Вайцюшкевіча
Канцэрт Лявона Вольскага ў Вільні сабраў багата беларусаў і атрымаўся грандыёзным! Фотарэпартаж пра тое, як гэта было, можна паглядзець на сайце budzma.by.
І не менш радасная навіна ад Змітра Вайцюшкевіча: музыка даў аншлагавы канцэрт у Мінску пасля доўгага перапынку.
Пскоў, Бранск, Смаленск – нястрачаная спадчына
Ці не занадта гучна сказана? І як было насамрэч? З нагоды сенсацыйнага выказвання кіраўніка дзяржавы пра тое, што Пскоў, Бранск і Смаленск былі беларускімі землямі, разважае гісторык Андрэй Янушкевіч. Не прамініце таксама займальны артыкул рубрыкі “Граблі гісторыі” пра тое, як бавіла час доўгімі цёмнымі вечарамі беларуская шляхта 300 гадоў таму.
“Мы моцныя! Так больш ніхто не можа! Наперад!”
Баксёр-суперцяж Сяргей Карнееў і рэкардсмен планеты ў цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў працягваюць выхоўваць у нас нязломны байцоўскі дух і руйнаваць стэрэатыпы пра мяккіх і памяркоўных беларусаў. Знаёмцеся бліжэй з героямі праекта “Байцоўскі ген”, ганарыцеся імі, заўзейце за нашых!
“Край|BY” з’ездзіў у апошняе падарожжа сезону
За тры месяцы другога сезону праекта “Край|BY” мы разам наведалі 12 маляўнічых мясцінаў і даведаліся процьму яскравых гісторый і захапляльных легендаў, што прыхаваў беларускі край. Другі сезон online-вандровак завершаны, але не сам праект! Пішыце на [email protected], запрашайце ў госці, натхняйцеся відэападарожжамі, вандруйце і адкрывайце для сябе Беларусь!
Брус Бакнэл зноў чакае вас на кубачак гарбаты
Як апранацца на дзелавыя сустрэчы і чым адрозніваецца беларуская моладзь ад брытанскай? Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл працягвае дзяліцца сваім меркаваннем і даваць карысныя парады на сайце budzma.by!