Гомельскі палацава-паркавы ансамбль стварыў для наведвальнікаў віртуальны 3D-тур. На інтэрнэт-сайце ўстановы культуры размешчана спецыяльная спасылка, з дапамогай якой можна здзейсніць падарожжа па знакамітаму палацу Румянцавых-Паскевічаў, адчуўшы поўны эфект прысутнасці ў месцы, дзе праходзіць экскурсія. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар палацава-паркавага музея Аксана Торапава.
Праект, разлічаны на шырокую аўдыторыю, будзе развівацца паступова. У цяперашні час віртуальная экскурсія складаецца з 20 фотаздымкаў з візуальным эфектам аб’ёмнасці, на якіх намаляваны непасрэдна сам палац, некаторыя яго залы, Свята-Петрапаўлаўскі сабор, набярэжная ракі Сож, іншыя памятныя месцы палацава-паркавага комплексу.
У недалёкай будучыні віртуальныя госці змогуць падчас 3D-тура азнаёміцца з пастаяннымі экспазіцыямі гомельскага музея, а таксама экспанатамі розных выстаў, якія тут праходзяць. Самая галоўная каштоўнасць новаўвядзення – агульнадаступнасць падобных экскурсій. Для іх прагляду не патрэбныя спецыяльныя кампутарныя праграмы, таму што большасць экскурсій можна глядзець нават на мабільным тэлефоне або планшэце, захоўваць на дыску і нават пасылаць па электроннай пошце. “Мы спадзяемся, што віртуальныя экскурсіі абудзяць цікавасць да наведвання нашага музея для знаёмства з рэальнымі экспанатамі і выставамі”, – лічыць Аксана Торапава
Сёння віртуальныя 3D-экскурсіі ёсць ва ўсіх найбуйнейшых музеяў свету.